Вы тут

Сляды дыназаўраў


Знайшлі ў Чунцыне.


Сляды, якія нагадваюць па форме курыныя лапы і знойдзеныя на тэрыторыі горада Чунцын на паўднёвым-захадзе Кітая, пацвердзіліся як сляды дыназаўраў, якія жылі тут 190 млн гадоў таму, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Адкрыццё зрабіла ў сакавіку мінулага года група аматараў-альпіністаў у Нацыянальным лесапарку Гэлэшань, размешчаным у 16 км ад цэнтра Чунцына. Пасля ўважлівага даследаванні навукоўцы з Кітайскага універсітэта геалагічных навук (Пекін) з калегамі мясцовых профільных ведамстваў аднеслі знаходку да групы Kayentapus, то бок да слядоў адносна вялікіх драпежных дыназаўраў ранняга юрскага перыяду.

Былі выяўленыя 46 такіх слядоў, якія, мяркуюць палеантолагі, пакінулі драпежныя дыназаўры ў працэсе бегу. Вынікі даследавання былі апублікаваныя на сайце брытанскага навуковага часопіса Historical Biology.

Навуковы супрацоўнік Чунцынскага геаразведачнага кіравання Дай Хуэй паведаміў, што сляды Kayentapus выяўляюцца па ўсім свеце. У Паўночнай Амерыцы яны былі пакінутыя дылафазаўрам, які з’яўляецца дыназаўрам-тэраподам з ранняй юры і тым самым зорным дыназаўрам з галівудскіх фільмаў.

Драпежныя дыназаўры, якія пакінулі сляды на паўднёва-захадзе Кітая, можа быць, маюць двайны грэбень на галаве. Даўжыня іх цела складае прыкладна 5,6 метра, вага — палову тоны, як апісваюць даследчыкі. Адкрыццё дазволіць паглыбіць разуменне распаўсюджвання і эвалюцыі дыназаўраў у раннім юрскім перыядзе, лічыць Дай Хуэй.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.