Вы тут

Ігар Сергеенка: Айчынныя медпрэпараты запатрабаваны на ўнутраным рынку і за мяжой


Беларуская фармацэўтыка ва ўмовах пандэміі паказала сваю высокую якасць — прэпараты айчыннай вытворчасці запатрабаваныя як на ўнутраным рынку, так і за мяжой. Пра гэта заявіў сёння журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка пры наведванні ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў», паведамляе БЕЛТА.


«Гэта вядучае прадпрыемства фармацэўтычнай прамысловасці Беларусі. Яно ўпэўнена працуе ў гэтым годзе, стабільна пастаўляе сваю прадукцыю на знешнія рынкі. Мы пазнаёміліся з вытворчасцю асобных відаў прадукцыі — гэта высокатэхналагічная вытворчасць. Праца арганізавана ў кругласутачным рэжыме, — падзяліўся уражаннем ад убачанага Ігар Сяргеенка. — Таксама абмеркавалі з кіраўніцтвам прадпрыемства і аблвыканкама далейшыя напрамкі ўдасканалення прадпрыемства ў плане заваявання новых рынкаў збыту, пашырэння ўласнай вытворчасці, укаранення новай лінейкі лекавых прэпаратаў, паколькі гэтыя вырабы запатрабаваныя ў Беларусі і за мяжой. Гэта сведчыць аб высокай якасці беларускіх лекаў».

Размаўляючы з працоўным калектывам, Ігар Сяргеенка растлумачыў, што мэта паездкі ў Барысаўскі раён — паглядзець, як развіваецца рэгіён, якія клопаты і надзеі ў насельніцтва. І ў тым ліку наведаць адно з перадавых прадпрыемстваў раёна. Ён адзначыў важную ролю фармацэўтыкі, медыцыны ў цэлым у сённяшніх рэаліях.

«Мы сыходзім ўніз па захворванні. Калі на піку дыягнаставалі да 1 тыс. хворых у суткі па рэспубліцы, то апошні тыдзень — 320-350, — сказаў Ігар Сергеенка. — Больш за тое, мы ўжо правялі больш за 1 млн тэстаў. Калі пачыналі з 5 −6 лабараторый, то сёння іх больш за 50».

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў: пандэмія даказала здольнасць беларускай сістэмы аховы здароўя вытрымаць гэтыя ўдары, хоць і было напружанне. Яна паказала, як можа мабілізавацца прамысловасць, каб забяспечыць насельніцтва патрэбнымі сродкамі абароны. «Мы павінны разумець, што з гэтым вірусам, напэўна, прыйдзецца жыць у бліжэйшы час. Цяжка прадказаць, што будзе далей. Але гэта падзея навучыла многаму, праявіла многія чалавечыя якасці беларусаў розных прафесій, не толькі медыкаў. І з’яднала людзей», — сказаў на заканчэнне Ігар Сяргеенка.

Кіраўнік Адміністрацыі павіншаваў работнікаў з надыходзячым Днём Незалежнасці, а таксама выслухаў іх пытанні і прапановы па развіцці горада, будаўніцтве розных аб’ектаў. Распавёў пра праграму на наступную пяцігодку і асноўных кропках росту краіны і рэгіёнаў, малых гарадоў, аб прапрацоўцы змяненняў у Канстытуцыю, падтрымцы моладзі і ўдасканаленні сістэмы адукацыі.

Ігару Сергеенку імпануе пазіцыя мясцовай улады, якая была прыкметная пры зносінах з працоўным калектывам, — імкненне да дыялогу, цікавасць да меркавання насельніцтва.

«Вырашаць пытанні можна толькі сумеснымі намаганнямі і з улікам меркавання людзей, вертыкалі ўлады. І, натуральна, павінна ўлічвацца тое, якія маюцца сродкі на рэалізацыю тых ці іншых праектаў. Што трэба стварыць у першую, што ў другую чаргу», — падкрэсліў Ігар Сергеенка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.