Вы тут

У Шклоўскім раёне перакулілася лодка з рыбаком


Увечары ў 20.23 ратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што на возеры ў вёсцы Азер’е перакулілася лодка з рыбаком. Самастойна выбрацца на бераг ён не можа.


Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, было ўстаноўлена, што ў возеры на адлегласці 250 метраў ад берага знаходзіцца мужчына, які стаіць на лодцы, што тоне. Ратавальнікі даставілі яго на бераг і перадалі медыкам. Пасля агляду пенсіянер быў адпушчаны дадому. У медыцынскай дапамозе ён не меў патрэбы, паведамляе МНС.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта МНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.