Вы тут

Дзень электратранспарту пройдзе 15 ліпеня ў індустрыяльным парку «Вялікі камень»


Дзень электратранспарту пройдзе 15 ліпеня ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.


На тэрыторыі парку будзе працаваць дэманстрацыйная пляцоўка, дзе можна будзе азнаёміцца з апошнімі навінкамі электратранспарту.

«Мерапрыемства накіравана на папулярызацыю электратранспарту як перспектыўнага і экалагічна чыстага. Запуск БелАЭС створыць новыя магчымасці для развіцця галіны», - адзначылі ў прэс-службе.

Арганізатарамі выступаюць Міністэрства энергетыкі Беларусі і Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень».

Превью: bkm.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.