Вы тут

Міжнародны конкурс выканаўцаў «Новая хваля» адменены


ХІХ Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў папулярнай музыкі «Новая хваля 2020», правядзенне якога планавалася 21–28 жніўня ў Казані, адменены з прычыны нестабільнай эпідэміялагічнай сітуацыі. Аб гэтым заявіў на афіцыйных старонках конкурсу адзін з яго заснавальнікаў і старшыня журы, народны артыст Расіі Ігар Крутой.


Паводле яго слоў, аргкамітэт да апошняга спадзяваўся, што становішча стабілізуецца і культурныя падзеі будуць адноўленыя ў ранейшым фармаце. На працягу двух месяцаў падаўжаліся тэрміны прыёму заявак ад патэнцыйных удзельнікаў і адкладвалася канчатковае рашэнне аб правядзенні конкурсу. «З-за закрыцця сусветных межаў мы не зможам запрасіць замежных зорак і таленавітых канкурсантаў з іншых краін, чый удзел на працягу 18 гадоў прыдае «Новай хвалі» статус міжнароднага конкурсу. Мы з усёй адказнасцю клапоцімся пра здароўе і жыцці дзясяткаў артыстаў, соцень чалавек творчых калектываў і тэхнічных службаў, тысяч гледачоў у зале, якія збіраліся наведаць нашы канцэрты. Таму арганізатарам „Новай хвалі“, кампаніяй «АРС», было прынятае рашэнне адмовіцца сёлета ад правядзення музычнага свята, а таксама ўсіх канцэртаў і мерапрыемстваў у межах конкурсу», — паведаміў прадзюсар і кампазітар Ігар Крутой. Ён дадаў, што з нецярпеннем чакае сустрэчы з публікай і артыстамі ў 2021 годзе.

Нагадаем, конкурс «Новая хваля» праходзіць з 2002 года — спачатку ў Юрмале, з 2015 года ў Сочы, а селёта ўпершыню планаваўся ў сталіцы Татарстана. У розны час Беларусь на гэтым музычным форуме прадстаўлялі Аляксей Хлястоў, Паліна Смолава, Іван Вабішчэвіч, Макс Лорэнс, гурт Litesound, Юзары, Аляксандра Барташэвіч, трыо «Інжыр», Саша Захарык.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Прэв’ю: newwavestars.eu

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.