Вы тут

Фінал праекта «Уладар сяла-2020» пройдзе ў рамках рэспубліканскага свята «Купалле» ў Александрыі


10-11 ліпеня ўпершыню ў рамках афіцыйнай праграмы свята «Купалле» ( «Александрыя збірае сяброў») адбудзецца фінал рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла», арганізатарамі якога выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, міністэрствы адукацыі, сельскай гаспадаркі і харчавання і Беларускі саюз жанчын пры падтрымцы Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.


Традыцыйна галоўныя героі гранд-фіналу — маладыя сем’і, якія пражываюць і працуюць на вёсцы, пераможцы раённых і абласнога тураў папулярнага маладзёжнага праекта. У гэтым годзе за ганаровы тытул «Уладар сяла» ў творчых і сельскагаспадарчых конкурсах будуць змагацца шэсць фіналістаў: сям’я Адамовічаў (аграгарадок Жамчужны, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць), сям’я Зубко (аграгарадок Юнькі, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць), сям’я Шыпковых (вёска Маркавічы, Гомельскі раён, Гомельская вобласць.), сям’я Валюшка (вёска Гудзевічы, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць), сям’я Пракаповічаў (вёска Заполле, Слуцкі раён, Мінская вобласць) і сям’я Скотнікавых (аграгарадок Александрыя, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць).

Удзельнікі фіналу ўжо на ўсю моц рыхтуюцца да конкурснай праграмы «Працуем раЗАм». Адразу пасля афіцыйнага старту ў першы дзень сем’і памераюцца сіламі ў сельскагаспадарчых спаборніцтвах «Пакармі цяля», «Касцы», «Птушнiк», «Па дровы». Асноўныя ж конкурсы — «Гаспадар i Гаспадыня», «Вясковыя гульнi», конкурс-прэзентацыя «Знаёмiмся раЗАм» — разгорнуцца ў другі конкурсны дзень на маладзёжнай пляцоўцы рэспубліканскага свята «Купалле».

Плануецца, што ў 18.30 на малой сцэне свята «Купалле» адбудзецца ўрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў конкурсу. Пераможцы праекта па выніках усіх конкурсных выпрабаванняў будуць удастоены тытулу «Уладар сяла-2020». Сем’і-фіналісты атрымаюць у падарунак сертыфікаты ў памеры 80 базавых велічынь, а таксама ў якасці ганаровых гасцей прымуць удзел у гала-канцэрце «Мая Александрыя».

Традыцыйна праект «Уладар сяла» рэалізуецца ў тры этапы. Сезон-2020 таксама не стаў выключэннем, але ўпершыню за ўсю гісторыю конкурсу раённыя і абласныя туры прайшлі ў анлайн-фармаце. Дарэчы, у цяперашні час у акаўнце маладзёжнай арганізацыі «УКантакце» і на канале «BRSM 2.O» відэахостынгу YouTube праходзіць галасаванне ў дадатковай намінацыі «Уладар сяла ONLINE». Інтэрнэт-карыстальнікі выбіраюць найлепшы відэаролік з удзелам сем’яў-фіналістаў. Завершыцца галасаванне 11 ліпеня ў 15.00. 

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.