Вы тут

Дэклараваць або паспадзявацца на «а раптам»?


Выязджаючы за мяжу, ці задумваліся мы, колькі наяўных грашовых сродкаў можна перавозіць, не запаўняючы мытную дэкларацыю? У якім выпадку неабходна дэклараваць гатоўку?


Як растлумачыла нам супрацоўніца Мінскай рэгіянальнай мытні Юлія СІМАНЯН, мытнае дэклараванне не з'яўляецца абавязковым і робіцца толькі па жаданні фізічнай асобы ў выпадку калі наяўныя грашовыя сродкі і (або) дарожныя чэкі не перавышаюць у эквіваленце суму, роўную 10 тысячам долараў.

Пры перамяшчэнні наяўных грашовых сродкаў на суму звыш 10 тысяч долараў у эквіваленце фізічнай асобай запаўняецца два асобнікі асноўнага і дадатковага фармуляраў пасажырскай мытнай дэкларацыі, па курсе валют, які дзейнічае на дзень падачы дэкларацыі мытнаму органу.

Спадарыня Сіманян звяртае ўвагу на адзін істотны момант: калі сума перавышае 100 тысяч долараў па курсе валют, які дзейнічае на дзень падачы дэкларацыі ў мытны орган, то пасажырская мытная дэкларацыя суправаджаецца прадстаўленнем дакументаў для пацвярджэння паходжання наяўных грашовых сродкаў і (або) грашовых інструментаў.

Гэта можа быць:

  • пасведчанне аб праве на спадчыну;
  • даведка, выдадзеная банкам або нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыяй, аб зняцці наяўных грашовых сродкаў з рахунку;
  • касавы чэк (іншы дакумент), выдадзены арганізатарам латарэі, конкурсу, спартыўнага альбо культурнага мерапрыемства;
  • іншыя дакументы, у тым ліку засведчаныя натарыяльна, выдадзеныя ўладальнікам (уласнікам) грашовых сродкаў, якія змяшчаюць рэквізіты органа (арганізацыі) і пацвярджаюць паходжанне наяўных грашовых сродкаў.

Супрацоўніца таксама падкрэсліла, што ўстаноўлена крымінальная адказнасць за незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС наяўных грашовых сродкаў або грашовых інструментаў у буйным памеры.

Пад незаконным перамяшчэннем маецца на ўвазе перамяшчэнне асобы па-за ўстаноўленымі месцамі або ў неўстаноўлены час работы мытных органаў у гэтых месцах, або з утойваннем ад мытнага кантролю, альбо з заведама недакладным дэклараваннем, або з выкарыстаннем дакументаў, якія змяшчаюць заведама недакладныя звесткі. У такім выпадку падобныя дзеянні падпадаюць пад частку 2 артыкула 228 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Незаконнае перамяшчэнне наяўных грашовых сродкаў у буйным памеры караецца штрафам, абмежаваннем альбо пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў.

Мне здаецца, што такія «прыгоды» ў адпачынак нікому не патрэбныя.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: grodnonews.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.