Вы тут

У Магілёве дзіця ўпала ў каналізацыйны калодзеж


Здарэнне адбылося ўвечары ў чацвер, паведамляе МНС.


Увечары 9 ліпеня выратавальнікам паступіла паведамленне пра падзенне малога ў каналізацыйны калодзеж глыбінёй 4 метры ў Магілёве па вуліцы Якубоўскага.

Супрацоўнікі МНС выцягнулі з калодзежа 11-гадовага хлопчыка. Ён быў дастаўлены ў дзіцячую абласную бальніцу. У яго дыягнаставалі удар паяснічнай вобласці спіны і ранкі. Пасля агляду адпусцілі дадому.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.