Вы тут

У Лідзе міліцыя разагнала «сходку» крымінальных аўтарытэтаў. Затрыманы 32 чалавекі


Спецаперацыя прайшла днём 9 ліпеня ў Лідзе. Каля мясцовага возера аператыўнікі па барацьбе з аргзлачыннасцю МУС і байцы спецыяльнага атраду хуткага рэагавання затрымалі 32 чалавекі. У некаторых з іх міліцыянеры знайшлі нажы і сякеры, паведамляе МУС.


«Сходка» была арганізавана «злодзеем у законе» Аляксандрам Кушняровым па мянушцы «Куша». Прычына сходу — перадзел сфер уплыву ў крымінальных колах Беларусі і спроба «ўмацаваць пазіцыі» ў Гродзенскай вобласці.

На сустрэчы планавалася «прызначыць назіральнікаў» за некаторымі гарадамі Гродзенскай вобласці, у тым ліку за Лідай.

Удзельнікі сходу з’яўляюцца прадстаўнікамі крымінальнага асяроддзя розных гарадоў рэспублікі, іх узрост ад 22 да 60 гадоў. Большасць мужчын прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за розныя злачынствы. Двое з іх, прыехаўшы ў Ліду, парушылі патрабаванні прэвентыўнага нагляду. Па дадзеным факце міліцыя праводзіць праверку.

З пачатку года гэтая першая спроба прадстаўнікоў крымінальнага свету арганізаваць «сходку». 

Летась ГУБАЗіК спыняў падобныя сходы ў Лідзе, Бабруйску, Мінску і Полацкім раёне.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.