Вы тут

Мужчына патануў у возеры ў Пухавіцкім раёне


Следчыя працуюць на беразе вадаёма ў Пухавіцкім раёне, дзе патануў 47- гадовы мужчына, гаворыцца ў telegram-канале Следчага камітэта.


Паводле папярэдніх дадзеных, у пятніцу раніцай жыхар Мар'інай Горкі ў кампаніі знаёмых знаходзіўся на беразе возера. Праз некаторы час, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, пайшоў купацца. Без прыкмет жыцця яго вынялі з вады супрацоўнікі ТРВАД.

Праводзіцца агляд месца здарэння і апытваюцца відавочцы. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Усе абставіны здарэння і прычына смерці будуць устаноўлены ў ходзе праверкі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.