Вы тут

У Мінску ўначы тануў чалавек. Яго выратавалі міліцыянер і невядомы


11 ліпеня каля 3 гадзін ночы на вуліцы Зыбіцкай супрацоўнікі сталічнага атрада міліцыі асаблівага прызначэння ўбачылі, як з парапета ў раку зваліўся малады чалавек і пачаў тануць, паведамляе МУС.


Міліцыянер пераскочыў праз агароджу і паплыў на дапамогу маладому чалавеку. Услед за ім на дапамогу ў раку скокнуў нераўнадушны чалавек, які праходзіў міма. Сумеснымі намаганнямі яны выцягнулі з вады небараку.

На месца была выкліканая хуткая медыцынская дапамога. Шпіталізацыя жыхару Мінска не спатрэбілася. На жаль, мужчына, які аказаў дапамогу, не паведаміў пра сябе і яго звесткі невядомыя.

Міліцыянеры ўдзячны незнаёмцу за дапамогу.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.