Вы тут

Паўтысячы новых вакансiй з'явіліся на дзевяцi прадпрыемствах Мiнска


Электронны кiрмаш вакансiй будзе праведзены ў чацвер 16 лiпеня камiтэтам па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнгарвыканкама пры падтрымцы Мiнпрацы i сацабароны.


У дзяржаўнай службе занятасцi паведамiлi, што электронны кiрмаш вакансiй будзе даступны на сайце http://e-vacancy.by. Згаданая паслуга прапануецца ўсiм жыхарам Беларусi (незалежна ад прапiскi) i значна скарачае перыяд пошуку работы.

У мерапрыемстве будуць удзельнiчаць дзевяць арганiзацый Мiнска. Гэта акцыянерныя таварыствы «Керамiн» i «Крынiца», ААТ «МАЗ» — кiруючая кампанiя холдынга «БелаўтаМАЗ», прадпрыемствы «Мiнскрамбуд» i «Мiнскi мясакамбiнат», ДП «Мiнсктранс» (чатыры фiлiялы), РУП «Белмедпрэпараты», унiтарныя прадпрыемствы «Мiнсккамунцепласетка» i «Мiнскводаканал».

Ужо цяпер вядома, што гэтымi арганiзацыямi будзе прапанавана больш за 500 вакансiй. Саiскальнiкi змогуць задаць наймальнiкам пытаннi, якiя iх цiкавяць, i атрымаць кансультацыi з 10.00 да 12.00. Але арганiзатары кiрмашу адзначаюць, што нават па заканчэннi мерапрыемства доступ да вакансiй захаваецца, бо ўсе актуальныя прапановы па працаўладкаваннi будуць аўтаматычна перанесеныя ў базу даных на партале службы занятасцi gsz.gov.by.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.