Вы тут

Тэмпература паветра ў Беларусі 13 ліпеня была на 2-6 градусаў ніжэйшай за норму


Тэмпература паветра ў Беларусі 13 ліпеня была на 2-6 градусаў ніжэйшай за кліматычную норму, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


«У мінулыя суткі захоўвалася халаднаватае надвор’е з сярэднясутачнай тэмпературай паветра плюс 13-16 градусаў, што на 2-6 градусаў ніжэй за кліматычную норму. Ноччу было 8-13 градусаў вышэй за нуль, днём — 18-22 градусы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах краіны згушчаліся непрацяглыя туманы. Днём па ўсходзе краіны прайшлі невялікія кароткачасовыя дажджы», — сказалі ў Белгідрамеце.

Сёння ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-заходні ўмераны, па ўсходзе парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра днём складзе 17-23 градусы цяпла.

Прэв’ю: junona.pro

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.