Вы тут

Кіраўнік «Росатом»: Фізічны запуск БелАЭС плануецца ў пачатку жніўня


Кіраўнік «Росатом» Аляксей Ліхачоў заявіў аб фізічным пуску Беларускай АЭС у пачатку жніўня 2020 г. Такая інфармацыя размешчана на сайце карпарацыі, паведамляе агенцтва Мінск-Навіны.


Як адзначыў Аляксей Ліхачоў, на будаўніцтве БелАЭС цяпер вядзецца актыўная праца над атрыманнем дазволу на правядзенне фізічнага пуску. Ён таксама выказаў надзею на тое, што гэта адбудзецца ў першых чыслах цяперашняга жніўня.

Таксама кіраўнік «Росатом» падзякаваў за працу АТ «Атамбудэкспарт», які стаў асноўным партнёрам Беларусі пры будаўніцтве атамнай станцыі.

Прэв’ю: МН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.