Вы тут

Мінгарвыканкам: Запазычанасць Чырвонага касцёла складае больш за 166 тысяч рублёў


У Мінгарвыканкаме растлумачылі, якія плацяжы абавязана рабіць рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены» і адкуль з’явілася запазычанасць у Чырвонага касцёла.


Чырвоны касцёл — ўласнасць дзяржавы і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі. У 2013 годзе быў перададзены з рэспубліканскай у камунальную ўласнасць горада і на праве гаспадарчага ведання замацаваны за КУП «Мінская спадчына». У той жа час на падставе дагавора, заключанага з прадпрыемствам, рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены» атрымала ў бязвыплатнае карыстанне два аб’екты нерухомасці — дом настаяцеля і будынак касцёла агульнай плошчай 3,3 тыс. м².

«Арганізацыя, якой перададзеная ў бязвыплатнае карыстанне дзяржаўная маёмасць, абавязана кампенсаваць расходы па зямельным падатку, падатку на нерухомасць, а таксама па налічанай амартызацыі. На гэтай падставе прыходу і налічваюцца штомесячныя плацяжы ў суме Br14,3 тыс. З чэрвеня мінулага года налічэнні не аплачваюцца, запазычанасць складае больш за Br166 тыс», — паведаміла прэс-служба Мінгарвыканкама.

Акрамя таго, у кастрычніку 2017 года пачалася першая чарга рэканструкцыі каталіцкага храма, падчас якой цалкам адрамантаваны будынак плябаніі, рэканструяваны фасады касцёла, заменены дах і дзвярныя блокі.

Аб'ект здалі ў эксплуатацыю ў маі мінулага года. Кошт работ склаў больш за 5,3 млн. рублёў, з якіх 94 % — гэта сродкі гарадскога бюджэту, астатняя частка — грошы, заробленыя падчас рэспубліканскага суботніка і сродкі «Мінскай спадчыны». Рэлігійная абшчына ў фінансаванні работ удзелу не прымала, адзначылі ў Мінгарвыканкаме.

Прэв’ю: katolik.life

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.