У Хойніках ратавальнікі канфіскавалі ртуць на прыватным падворку, гаворыцца на сайце МНС Беларусі.
Інфармацыя аб знаходцы паступіла ратавальнікам 15 ліпеня ў 11.30. Мужчына расказаў, што ў гаспадарчай пабудове ў двары яго маці знайшоў прыборы з ртуццю, рэчыва разлілося.
Па прыбыцці на месца работнікі МНС выявілі ў драўлянай скрыні для інструментаў два прыборы невядомага прызначэння з ртуццю, якая разлілася.
Ратвальнікі канфіскавалі 5 гр небяспечнага рэчыва для далейшай утылізацыі.
Ніхто не пацярпеў.
Фота: МНС
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.