Вы тут

Факультэты і інстытуты БДПУ правядуць Дні адкрытых дзвярэй у анлайн-рэжыме


Напярэдадні падачы дакументаў у ВНУ, у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце вырашылі яшчэ раз правесці Дні адкрытых дзвярэй, каб абітурыенты і іх бацькі маглі задаць пытанні адміністрацыі факультэтаў і інстытутаў, даведацца пра асаблівасці паступлення і навучання, насычанае навуковае, культурнае і спартыўнае жыццё ўніверсітэта. Яшчэ раз узважыць усе «за» і «супраць».


21 ліпеня Дні адкрытых дзвярэй пройдуць у Інстытуце інклюзіўнай адукацыі, Інстытуце псіхалогіі, на гістарычным факультэце і факультэце дашкольнай адукацыі. 22 ліпеня — на факультэтах прыродазнаўства, пачатковай адукацыі, фізіка-матэматычным факультэце і факультэце сацыяльна-педагагічных тэхналогій. 23 ліпеня — на філалагічным факультэце, факультэьах эстэтычнай адукацыі і фізічнага выхавання.

Спасылкі для падключэння можна знайсці на сайце БДПУ, на старонцы ўваходу ўвесці сваё імя і націснуць «Падключыцца». Пры падключэнні выбраць рэжым «Толькі слухаць».

Дні адчыненых дзвярэй таксама будуць транслявацца на афіцыйным YouTube-канале ўніверсітэта. Акрамя таго, 23 ліпеня пройдзе анлайн-канферэнцыя з прыёмнай камісіяй. Яе прадстаўнікі раскажуць аб правілах, тэрмінах і лічбах прыёму, прахадных балах папярэдняга года, ільготах пры паступленні. Пачатак у 11:00. 

У прэс-службе БДПУ таксама звяртаюць увагу, што на сайце ўніверсітэта маецца рубрыка «Абітурыенту», дзе можна знайсці самую актуальную інфармацыю, якая тычыцца паступлення ў вядучую педагагічную ВНУ нашай краіны.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота прэс-службы БДПУ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.