Вы тут

«Снежны дракон» праводзіць даследаванні


Кітайскі палярны ледакол адправіўся ў Арктыку.


Кітайскія навукоўцы праводзяць ў 11-ю па ліку экспедыцыю ў Арктыку на борце першага пабудаванага ў Кітаі палярнага ледакола «Сюэлун-2». Ледакол выйшаў з порта Шанхая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Гэтая экспедыцыя стала першай навуковай экспедыцыяй у Арктыку для ледакола «Сюэлун-2» («Снежны дракон-2»). Раней у красавіку ён завяршыў сваю першую экспедыцыю ў Антарктыку. Чакаецца, што ледакол вернецца ў Шанхай ў канцы верасня. За гэты час яму трэба будзе пераадолець 12 тысяч марскіх міль.

Экспедыцыя арганізавана Міністэрствам прыродных рэсурсаў КНР. У яе рамках плануецца правесці серыю даследаванняў біялагічнай разнастайнасці і экасістэм, закіслення акіяна і хімічнага асяроддзя, а таксама новых забруджвальнікаў у такіх раёнах, як Чукоцкае плато, Канадская катлавіна і цэнтральная частка Паўночнага Ледавітага акіяна.

Прэв’ю: neftegaz.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.