Вы тут

У Мінску адкрыецца выстава Уладзіміра Гладкова, прысвечаная Сярэдняй Азіі


Адкрыццё персанальнай выставы Уладзіміра Гладкова «Далёкае і блізкае» адбудзецца ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» ў Палацы Рэспублікі 3 жніўня, паведамілі БЕЛТА арганізатары.


Экспазіцыя ўключае 46 твораў жывапісу і графікі: тэматычныя кампазіцыі, бытавыя замалёўкі, партрэты і пейзажы. Усе працы адлюстроўваюць нацыянальныя традыцыі народаў Сярэдняй Азіі - рэгіёну, дзе нарадзіўся Уладзімір Гладкоў.

«У серыі гарадскіх пейзажаў паказаная манументальная прыгажосць архітэктурных помнікаў Самарканда, Бухары, Хівы і іншых гарадоў. Нацыянальныя касцюмы і творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва можна разгледзець у работах, прысвечаных знакамітым азіяцкім кірмашам. Пейзажы гор, пустыняў і рэк дапаўняюць прыгажосць і унікальнасць Сярэдняй Азіі», - распавялі ў галерэі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.