Вы тут

Беларусь падвысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты


Беларусь з 1 жніўня падвысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 29 ліпеня 2020 года № 450, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.


Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе $ 46,9 за 1 т (раней — $37,8).

Пошліна на прамагонны бензін павышаная з $ 20,7 да $ 25,7 за 1 т. На таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты — з $ 11,3 да $ 14 за 1 т. Такая ж пошліна ўстаноўленая ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолы, змазачных і іншых маслаў.

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 ліпеня. Тады яны таксама павышаліся.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.