Вы тут

ДАІ Брэстчыны правядзе дэкаду «Колаў менш — небяспекі больш!»


З пачатку бягучага года з удзелам мотатранспарту на дарогах вобласці адбылося 28 дарожных аварый, у якіх чатыры чалавекі загінулі і 29 атрымалі траўмы, у двух выпадках матацыклісты знаходзіліся ў стане ап’янення. Пра гэта інфармуе група па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС аблвыканкама.


Яшчэ на слыху ва ўсіх трагедыя, якая адбылася ў вёсцы Цюхінічы Брэсцкага раёна, дзе ў дарожнай аварыі загінулі 24-гадовы кіроўца матацыкла «Сузукі» і яго 32-гадовы пасажыр.

За мінулыя выхадныя адбыліся дзве дарожныя аварыі з удзелам мотатранспарту.

2 жніўня ў 10.00 гадзін на 11 кіламетры аўтадарогі Брэст — Камянец, па папярэдняй інфармацыі, 57-гадовы кіроўца «МАЗа» з паўпрычэпам, здзяйсняючы апярэджанне мапеда, які рухаўся па краі праезнай часткі, здзесніў наезд на 74-гадовага брэстаўчаніна, што кіраваў двухколавым транспартам. Пенсіянер ад атрыманых траўмаў загінуў.

У гэты ж дзень у 14.40 гадзіне на плошчы 17 верасня ў гарадскім пасёлку Ружаны 24-гадовы мясцовы жыхар на матацыкле «Хонда», па папярэдняй інфармацыі, пры павароце налева не справіўся з кіраваннем, наехаў на бардзюрны камень, пасля чаго дапусціў падзенне матацыкла. Матацыкліст шпіталізаваны.

У мэтах папярэджання дарожна-транспартнага траўматызму сярод матацыклістаў, прывіцця навыкаў захавання Правілаў дарожнага руху і бяспечных паводзін на дарозе ў перыяд часу з 3 па 13 жніўня на тэрыторыі Брэсцкага раёна пройдзе дэкада «Колаў менш — небяспекі больш!»

У гэты перыяд часу будуць працаваць рэйдавыя групы па спыненні грубых парушэнняў Правілаў дарожнага руху кіроўцамі двухколавых транспартных сродкаў і выяўленню канструктыўна змененых, незарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку матацыклаў і мапедаў.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што кіраваць матацыклам і перавозіць пасажыраў неабходна ў моташлеме. Абавязковыя своечасовая рэгістрацыя транспартных сродкаў і праходжанне дзяржаўнага тэхнічнага агляду. Таксама недапушчальна садзіцца за руль матацыкла асобам, якія не дасягнулі 16 гадовага ўзросту і, не маючы вадзіцельскага пасведчання.

Акрамя таго, пры руху на двухколавым транспартным сродку заўсёды неабходна ацэньваць дарожную сітуацыю і выконваць усе дзеянні, неабходныя для забеспячэння бяспекі: не перавышаць устаноўленую хуткасць і пазбягаць неабачлівага, рызыкоўнага выезду на паласу сустрэчнага руху. Бо менавіта ў такіх сітуацыях здараюцца самыя цяжкія па сваіх наступствах сутыкнення. У значнай ступені на цяжар наступстваў падобных ДТЗ аказвае ўплыў адсутнасць навыкаў кіравання або кіраванне мотатранспартам у стане алкагольнага ап’янення, элементарнае ігнараванне правіл і невыкананне патрабаванняў аб выкарыстанні кіроўцамі і пасажырамі моташлемаў пры руху, а таксама перавозка пасажыраў звыш колькасці, прадугледжанай тэхнічнымі характарыстыкамі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Брэсцкага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.