Сусветная арганізацыя выканаўчага майстэрства (Word assocіatіon of performіng arts, WAPA) запускае свой першы праект у Беларусі — міжнародны дыстанцыйны фестываль-конкурс «Зорная дарога».
Гэта сумесны праект з Беларускім саюзам музычных дзеячаў, Саюзам кампазітараў Беларусі і БРСМ. Яго галоўная мэта — уцягванне моладзі ў развіццё міжкультурных сувязяў у сферы культуры і мастацтва і паляпшэнне іміджу краіны ў міжкультурнай прасторы.
Прыняць удзел у конкурсе можа любы ахвотны без нейкіх узроставых абмежаванняў.
Выступаць можна як сольна, так і ў складзе калектываў. Канкурсанты змогуць паспрабаваць свае сілы ў наступных намінацыях: «Тэатральная творчасць», «Найлепшы вядучы», «Эстрадны вакал», «Народны вакал», «Акадэмічны вакал», «Бардаўская песня», «Інструментальная музыка» і «Харэаграфія».
У склад журы ўвайшлі прадстаўнікі з 15 краін свету: музыканты, артысты, кампазітары, рэжысёры, прадзюсары, грамадскія дзеячы і журналісты.
Прыём заявак прадоўжыцца да 15 жніўня. Узнагароджанне фіналістаў і ўдзельнікаў праекта адбудзецца ў канцы жніўня.
Аляксандр Заўгародні, артыст эстрады, лаўрэат міжнародных фестываляў і конкурсаў, лаўрэат Гранд-прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, які ўзначаліў прадстаўніцтва WAPA Belarus, спадзяецца, што конкурс стане слаўнай традыцыяй і выдатным стымулам для сотняў і тысяч таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, чые мары ўвасобяцца ў рэальнасць. Першы раз фестываль пройдзе ў інтэрнэт-прасторы, але, у будучыні, як спадзяюцца яго арганізатары, у гасцінную Беларусь прыедуць канкурсанты з усяго свету.
Надзея НІКАЛАЕВА
Што за таемнымі дзвярыма?