Вы тут

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін: Беларусам трэба вярнуць мір на нашу зямлю і ў свае сэрцы


У сваім першым звароце ў якасці новага мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі епіскап Веніямін адзначыў, што ён (зварот) «не ўрачысты і ўзнёслы», паколькі «паходзіць ад болю сэрца за родны народ і нашу зямлю, ад любові да ўсіх вас». Зварот быў апублікаваны 26 жніўня на партале Беларускага экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы (БПЦ).


Фота: church.by

Іерарх падкрэсліў, што беларусам трэба «вярнуць мір на нашу зямлю і ў свае сэрцы».

«Усе мы, веруючыя праваслаўныя людзі, ведаючы сілу агульнай малітвы і ўсведамляючы, што, акрамя знешняга супрацьстаяння, здзяйсняецца духоўная барацьба за Айчыну нашу і ў сэрцы кожнага з нас, закліканы ўзмацніць сваю малітву, з стараннасцю і адвагаю, вераю, надзеяю і любоўю да Бога і бліжніх, — адзначыў епіскап Веніямін. — Гэтае яднанне ў агульнай малітве і любові па веры і законе Хрыстовым заўсёды было неад’емным правілам на Белай Русі ў пераадоленні розных бед, смуткаў, хвароб і смут».

Новапрызначаны прадстаяцель БПЦ заклікаў усіх хрысціян «няўхільна выконваць» Успенскі пост (завяршаецца 27 жніўня) і «падоўжыць яго на працягу трох дзён». «У посце ўзмоцнім малітву грамадскую і асабістую за Беларусь. У храмах і на прыхрамавых тэрыторыях аб’яднаемся для сумеснай малітвы, запалім свяцільні гарачай малітвы па ўсёй Беларусі, у кожным доме», — адзначыў ён.

Таксама патрыяршы экзарх заклікаў да пакаяння ў здзейсненых грахах, «без чаго не можа быць вяртання свету». Царква, дадаў ён, заклікае кожнага «усвядоміць свае грахі, споўніцца імкнення да іх прабачэння, звярнуцца да таінства споведзі і, самае галоўнае, прынесці годныя плады пакаяння — загладзіць зроблены грэх і яго негатыўныя наступствы».

«Перамена розумаў, перамена сэрцаў ад зла да дабра, ад хлусні да праўды, ад падзелу да яднання, ад асуджэння да разумення — вось якія перамены патрэбныя нашаму грамадству ў першую чаргу», — перакананы праваслаўны іерарх.

«Апошнія журботныя падзеі ў нашай Айчыне адбыліся ад таго, што сэрцы нашыя схіліліся ў нядобры бок, ад таго, што святло Хрыстова не змагло заззяць у гэты цёмны час, калі выявіўся грэх беззаконня. Веру, што калі мы натхнёна, з стараннасцю і адзінадушна выканаем наш намер правесці гэтыя тры дні ў посце, малітве і пакаянні, то хутка ўбачым водгук Неба і зразумеем, што нам, жыхарам Беларусі, трэба зрабіць, каб зло перамагчы дабром і не дапусціць у далейшым зла», — падкрэсліў біскуп Веніямін.

Па словах прадстаяцеля БПЦ, «жаданне зрабіць сваё жыццё лепш цалкам заканамерна і натуральна для чалавека», аднак калі пры гэтым «не заклікаецца дапамога звыш, а прыкладаюцца толькі чалавечыя намаганні», то вынік будзе такім жа, «як у будаўнікоў Вавілонскай вежы».


Нагадаем, 25 жнiўня 2020 года ў Данiлавым манастыры горада Масквы пад старшынствам Патрыярха Маскоўскага i ўсяе Русi Кiрыла на чарговым пасяджэннi Свяшчэннага Сiнода Рускай Праваслаўнай Царквы было задаволена прашэнне Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi мiтрапалiта Мiнскага i Заслаўскага Паўла аб вызваленнi ад пасады Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi. Члены Сiнода выказалi Праасвяшчэннаму Паўлу падзяку за працу на чале Беларускай праваслаўнай царквы i прынялi рашэнне прызначыць яго мiтрапалiтам Екацерынбургскiм i Кубанскiм, кiраўнiком Кубанскай мiтраполii. Пра гэта паведамляе афiцыйны сайт Маскоўскага патрыярхату.

Патрыяршым Экзархам усяе Беларусi, мiтрапалiтам Мiнскiм i Заслаўскiм Сiнод прызначыў епiскапа Барысаўскага i Мар'iнагорскага Венiямiна. За iм захавана часовае кiраванне Барысаўскай епархiяй.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.