Вы тут

У Магілёве два чалавекі пацярпелі пры пажары на камбінаце сілікатных вырабаў


У Магілёве ў выніку пажару на тэрыторыі Магілёўскага камбіната сілікатных вырабаў пацярпелі два чалавекі, гаворыцца на сайце МНС.


Пажар адбыўся 15 верасня. У 11.25 паступіла паведамленне аб атрыманні апёкаў двума работнікамі камбіната.

Як высветлілася, адбылася ўспышка ў апараце падрыхтоўкі алюмініевай суспензіі. З-за ўзгарання адзення траўмаваны 36-гадовы інжынер па ахове працы. Яго шпіталізавалі з апёкамі 80% цела. 50-гадовая работніца, якая падрыхтоўвала раствор, таксама атрымала апёкі — 10% адкрытых участкаў цела. Жанчына адпраўлена на амбулаторнае лячэнне.

Разбурэнняў няма, тэхналагічны працэс цэха не парушаны.

Абставіны і прычына пажару высвятляюцца.

Прэв’ю: grodnonews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.