Вы тут

Ігар Петрышэнка: Мы робім усё для таго, каб хасіды маглі рэалізаваць свае памкненні і наведаць святыя месцы


Урад па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь робіць усё неабходнае для аказання дапамогі паломнікам-хасідам. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дзяржавы Ізраіль у Беларусі Аланам Шогамам.



Зараз у Беларусі знаходзіцца 2558 паломнікаў-хасідаў, у тым ліку ў памежных з Украінай раёнах каля 1200 чалавек, якія планавалі трапіць у сумежную дзяржаву на святкаванне 19 верасня Новага года па яўрэйскім календары. У асноўным яны сканцэнтраваны ў Гомельскай вобласці і горадзе Пінску. 
Кабінет міністраў Украіны ў мэтах барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі да 29 верасня ўвёў абмежаванні на ўезд у краіну замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. Таму пагранічная служба адмаўляе ва ўездзе паломнікам.

«Мы гатовыя аказаць усё неабходнае садзейнічанне грамадзянам Ізраіля. Палаткі, абаграванне, вада, кашэрныя ежа — усім гэтым яны забяспечаны. Санітарна-эпідэміялагічная служба кантралюе сітуацыю на месцы часовага знаходжання хасідаў. Санэпідрэжым знаходзіцца ў зададзеных параметрах. Зваротаў па медыцынскую дапамогу не было, у выпадку неабходнасці яна будзе аказана. Калі будзе трэба, мы можам правесці ПЦР-тэставанне грамадзян на каранавірус. Акрамя таго, мы гатовыя даць аўтобусы для паездкі паломнікаў ва Украіну і назад», - перадае словы Ігара Петрышэнкі прэс-сакратар урада.

Прэзідэнт Беларусі даручыў ураду дамовіцца з Украінай аб прадастаўленні «зялёнага калідора» для яўрэяў-хасідаў. Узаемадзеянне вядзецца па лініі кіраўніцтва Кабінета міністраў, Міністэрства замежных спраў і пасольстваў, пагранведамстваў, Міністэрства аховы здароўя, Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. 

«Мы вельмі актыўна працуем з украінскімі калегамі. Робім усё для таго, каб хасіды маглі рэалізаваць свае памкненні і наведаць святыя месцы», — падкрэсліў віцэ-прэм’ер.

Па стане на сёння звароты беларускага боку прапрацоўваліся ўкраінскім бокам.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв’ю: belta.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.