Вы тут

Казакевіч: у 90% выпадкаў адміністратары дэструктыўных Telegram-каналаў знаходзяцца за межамі Беларусі


У 90% выпадкаў адміністратары дэструктыўных Telegram-каналаў знаходзяцца за межамі Беларусі, паведаміў журналістам першы намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч, паведамляе БЕЛТА.


«У 90% выпадкаў адміністратары такіх рэсурсаў знаходзяцца за межамі Беларусі — у Чэхіі, ЗША, Польшчы, Літве. Іх інфарматары знаходзяцца і на тэрыторыі Беларусі», — сказаў Генадзь Казакевіч.

Іх задача адна — расхістаць асабісты склад, спарадзіць няўпэўненасць у законнасці сваіх дзеянняў, у канчатковым выніку — прывесці да немагчымасці выконваць службовыя абавязкі. «Апошнія пагрозы, з якімі мы сутыкнуліся: адзін з Telegram-каналаў паабяцаў апублікаваць спісы тысяч супрацоўнікаў міліцыі, наогул службовых асобаў Беларусі для таго, каб грамадзяне ведалі, дзе яны, якім чынам жывуць, тэлефоны, сваякоў. Гэтыя ж спісы ён пагражае накіраваць у ЗША, краіны ЕС для прыняцця нейкіх санкцый», - адзначыў першы намеснік міністра.

Генадзь Казакевіч падкрэсліў, што такімі пагрозамі супрацоўнікаў міліцыі не спалохаць. «Больш за тое, любая знешняя або ўнутраная пагроза на самай справе не разгойдвае, а толькі гуртуе шматтысячны калектыў беларускай міліцыі. І ад гэтага наша карпаратыўнасць становіцца толькі мацнее, — дадаў ён. — Мы не пакінем без увагі і не забудзем любыя факты паклёпу, гвалту або пагроз, якія маюць месца не толькі ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, але і любых дзяржслужачых, сацыяльна актыўных грамадзян, журналістаў, дэпутацкага корпуса. І пры выяўленні такіх фактаў прынцып няўхільнасці пакарання будзе рэалізаваны максімальна хутка і эфектыўна. Гэта я абяцаю».

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.