Вы тут

Макей: Еўрапейскія партнёры нават не турбуюць сябе спробамі разабрацца ў сітуацыі ў Беларусі


Еўрапейскія партнёры Беларусі нават не турбуюць сябе спробамі разабрацца ў рэальнай сітуацыі ў краіне. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у рамках запісу свайго выступу да агульнай дыскусіі 75-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, паведамляе БЕЛТА.


«З вуснаў нашых еўрапейскіх партнёраў мы чуем толькі толькі крытыку ў адрас уладаў Беларусі. Яны нават не турбуюць сябе спробамі разабрацца ў рэальным стане рэчаў, аб’ектыўна ацаніць сітуацыю. Як мы ні заклікалі рабіць гэта і ў ходзе тэлефонных кантактаў, і прамых кантактаў з калегамі, на жаль, гэтага не адбываецца. На жаль, тая крытыка, якую мы чуем ад іх, засноўваецца толькі на так званых незалежных крыніцах. Што гэта за крыніцы, для нас абсалютна зразумела. Больш за тое, мы бачым, як гэтыя крыніцы, скажам так, «разбураюцца» у выніку расследавання тых інцыдэнтаў, якія, на жаль, здарыліся ў Беларусі», - сказаў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, еўрапейскія краіны давяраюць фейкам, якія распаўсюджваюцца ў Беларусі, і не спрабуюць пачуць аргументы уладаў. А суседзі Беларусі — Літва і Польшча — узялі на сябе ролю «нейкага верыфікатора легітымнасці дзеючай беларускай улады», звярнуў увагу міністр. «Маўляў, мы тут лепш ведаем, хто сапраўдны прэзідэнт, а хто несапраўдны, і мы будзем кантактаваць толькі з сапраўдным прэзідэнтам, якога мы самі выбралі, — не беларускі народ, а мы. Сёння сітуацыя развіваецца менавіта такім чынам. Вы бачыце, якія абяцанкі прапануюцца беларускаму грамадству ў ходзе такіх маніпуляцый. Польшча ужо стварае нейкі фонд у $1 млрд для падтрымкі Беларусі. ініцыюе стварэнне фонду ў $ 4 млрд у выпадку, калі апаненты дзеючай улады ў Беларусі прыйдуць да ўлады», - распавёў кіраўнік МЗС.

Ён заўважыў, што Беларусь гэта ўжо праходзіла ў 2010 годзе, калі «вядомыя два міністры» прывезлі на стол беларускаму Прэзідэнту $3 млрд за выбар шляху «сапраўднай дэмакратыі». «Я перакананы, што гэтыя $ 4 млрд ніхто ніколі не ўбачыць. Але павабныя абяцанкі ёсць», — канстатаваў дыпламат.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.