Вы тут

Кірыл Альшэўскі пакінуў пасаду галоўнага трэнера БАТЭ, яго змяніў Аляксандр Лісоўскі


Кірыл Альшэўскі сышоў з пасады галоўнага трэнера футбалістаў барысаўскага БАТЭ. Кантракт спынены па пагадненні бакоў. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце БАТЭ.


З сённяшняга дня галоўным трэнерам барысаўскага клуба стаў 45-гадовы спецыяліст Аляксандр Лісоўскі, які працуе ў БАТЭ з кастрычніка 2013 года. Ён уваходзіў у трэнерскі штаб былых настаўнікаў барысаўчан Аляксандра Ярмаковіча, Аляксея Багі і Кірыла Альшэўскага, які ўзначаліў каманду ў студзені 2020 года.

Прэв’ю: fcbate.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.