Вы тут

Некаторыя аспекты карэкціроўкі праекта закона «Аб ахове здароўя»


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці сустрэўся з калектывам Гродзенскага абласнога перынатальнага цэнтра і адказаў на пытанні карэспандэнта «Звязды».


Што датычыцца законатворчай дзейнасці, у найбліжэйшы час будзе разглядацца карэкціроўка па ўнясенні змяненняў у праект закона «Аб ахове здароўя», паведаміў Віктар Лісковіч. Мяркуецца, што змены закрануць многія аспекты, каб палепшыць якасць і даступнасць медыцынскай дапамогі.

Будуць вызначаны так званыя апорныя бальніцы ў кожным рэгіёне, што дазволіць сканцэнтраваць матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы для аказання ўсіх відаў медыцынскай дапамогі ў блізкай дасягальнасці. Па-першае, пацыент павінен трапіць у бальніцу на працягу адной гадзіны, а па-другое атрымаць дапамогу на ўзроўні рэспубліканскіх цэнтраў. Такім чынам, не трэба будзе чакаць сваёй чаргі на нейкае планавае абследаванне ці аперацыю ў цэнтральных клініках сталіцы.

Будзе ўзаконена функцыянаванне ўніверсітэцкай клінікі як пілотнага праекта. Такі новы статус атрымае Гродзенская абласная бальніца, на базе якой гэты працэс і пачаўся.

Значнае месца адводзіцца інфарматызацыі. Лічбавы кірунак дапаможа мець поўную базу аб пацыентах. Гэта дазволіць своечасова прыняць рашэнне, а таксама разгрузіць медыцынскіх работнікаў ад афармлення дакументаў. Такім чынам, яны больш часу змогуць удзяліць непасрэдна пацыенту.

Паралельна з гэтым законам ідзе яшчэ адзін — аб лекавых сродках. Дэпутаты разгледзяць прапановы, якія закранаюць парадак увозу лекавых сродкаў, іх рэгістрацыю. Напрыклад, увоз патрэбных лекаў будзе ажыццяўляцца па кароткай схеме. Прадугледжаны яшчэ цэлы шэраг новых палажэнняў, якія скіраваны на даступнасць і якасць медыцынскай дапамогі. Праект мяркуецца разгледзець яшчэ да канца гэтага года.

На сустрэчы з калектывам Гродзенскага абласнога перынатальнага цэнтра гаворка ішла аб падтрымцы іміджу медыцынскага работніка. І супрацоўнікі ўстановы з гэтым паспяхова спраўляюцца. Штогод тут прымаецца звыш трох тысяч родаў, больш за 20 гадоў няма мацярынскай смяротнасці, пры тым што сюды трапляюць і пацыенткі з ускладненнямі. Тут застаўся касцяк калектыву і вельмі нізкая цякучасць кадраў. Віктар Лісковіч і сам зрабіў значны ўнёсак у развіццё гэтай медыцынскай установы, якую ўзначальваў восем гадоў. З яго ўдзелам будынак абнавіўся, набыта новае абсталяванне, значна вырасла зарплата работнікаў.

Маргарыта Ушкевіч, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.