Вы тут

Падрыхтоўка праекта «Цягнік Памяці», міжнародныя сустрэчы і работа ў калектывах


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец правёў пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення ў 2024 годзе сумеснага беларуска-расійскага патрыятычнага культурна-асветніцкага праекта «Цягнік Памяці». Удзельнікі падрабязна абмеркавалі арганізацыйныя аспекты, звязаныя з праграмамі знаходжання ўдзельнікаў у Беларусі.

Праект стартуе ў Брэсце 21 чэрвеня 2024 года. Цягнік праедзе праз 13 гарадоў Беларусі і Расіі і фінішуе ў Мінску. У кожным горадзе плануецца насычаная культурная праграма, якая ўключае памятна-мемарыяльныя і культурна-асветніцкія мерапрыемствы, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны і іншымі важнымі гістарычнымі датамі Беларусі і Расіі, наведванне знакавых, памятных мясцін, ускладанне кветак да помнікаў загінулым воінам, іншыя мерапрыемствы. Сенатар акцэнтаваў увагу прысутных на неабходнасці забеспячэння высокага якаснага ўзроўню рэалізацыі праекта, конкурснага адбору ўдзельнікаў, бяспечных умоў знаходжання і аховы правапарадку, арганізацыі работы аб’ектаў грамадскага харчавання, вырабу форменнай экіпіроўкі, размяшчэння вонкавай рэкламы ў гарадах знаходжання цягніка, даступнасці інтэрнэту для ўдзельнікаў і іншага.


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Лісковіч падчас свайго дзелавога візіту ў Татарстан сустрэўся са Старшынёй Дзяржсавета Рэспублікі Татарстан Фарыдам Мухаметшыным. Адной з ключавых падзей візіту ў Татарстан стала падпісанне пагаднення аб узаемадзеянні і супрацоўніцтве паміж Федэрацыяй прафсаюзаў Рэспублікі Татарстан і Гродзенскім абласным аб’яднаннем прафсаюзаў. «Дасягнуты дамоўленасці аб інфармацыйным узаемадзеянні, абмене вопытам у галіне абароны сацыяльна-працоўных правоў работнікаў, а таксама ўмацавання і развіцця прафсаюзнага руху, — канкрэтызаваў парламентарый. — Асаблівы акцэнт — на супрацоўніцтве прафсаюзнай моладзі, арганізацыі аздараўлення і адпачынку членаў прафсаюзаў і іх сем’яў. Плануем абменьвацца дэлегацыямі, праводзіць сустрэчы, семінары і канферэнцыі, што, безумоўна, будзе дабратворна ўплываць на ўзаемадзеянне рэгіёнаў у цэлым, садзейнічаць умацаванню сяброўскіх сувязяў».


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, старшыня РГА «Белая Русь», старшыня Беларускай партыі «Белая Русь» Алег Раманаў узяў удзел у сустрэчы з працоўным калектывам ДВА «Белэнерга». Сенатар расказаў аб партыйным будаўніцтве ў Беларусі, азнаёміў усіх прысутных з вынікамі работы па арганізацыі і правядзенні адзінага дня галасавання, які адбыўся ў нашай краіне сёлета. Па выніках удзелу ў электаральнай кампаніі Беларуская партыя «Белая Русь» стала абсалютным лідарам па колькасці абраных дэпутатаў розных узроўняў. Напрыканцы сустрэчы Алег Раманаў урачыста ўручыў партыйныя білеты работнікам арганізацыі і пажадаў усім удзельнікам сустрэчы поспехаў у рабоце на карысць і развіццё нашай краіны.

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: pravo.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.