Вы тут

Географ «Geely» выйграў


Пераможцам Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь — 2020» стаў настаўнік геаграфіі сярэдняй школы № 19 горада Гомеля Вадзім ЛОСЕЎ. Педагагічнае крэда пераможца — «Калі хочаш спасцігнуць што-небудзь — пагрузіся ў гэта з галавой!»


Вадзім Лосеў з'яўляецца выпускніком Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, трэнерам раённай і гарадской каманды па падрыхтоўцы навучэнцаў да алімпіяды па геаграфіі. Яго выхаванцы — шматразовыя пераможцы розных этапаў рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі.

Як прызнаецца сам настаўнік, у сваёй педагагічнай практыцы ён сутыкнуўся з праблемай нізкага ўзроўню пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў: іх веды ў геаграфіі абмяжоўваліся рамкамі вучэбнай праграмы і дзеці не імкнуліся іх пашыраць. Не прыцягвалі іх увагу і факультатыўныя заняткі. Выйсцем стала выкарыстанне на ўроках геаграфіі інтэлектуальных гульняў. Настаўнік прыбягае да іх на розных этапах урока: і пры праверцы дамашняга задання, і пры першаснай праверцы засвоенага матэрыялу, і на этапе замацавання. У яго арсенале — вялікі набор навучальных і развіццёвых гульняў. Самай складанай з'яўляецца гульня «Што? Дзе? Калі?», якую ён прымяняе для абагульнення, паўтарэння і замацавання вывучанага матэрыялу (у канцы чвэрці і навучальнага года). Ход гульні і змест заданняў дазваляюць яму навучыць дзяцей слухаць і гаварыць, паказаць «падводныя камяні» у простым пытанні, засцерагаюць ад здзяйснення самых распаўсюджаных памылак. Акрамя таго, праца ў камандзе дапамагае ўцягнуць у актыўную дзейнасць і навучэнцаў з невысокім узроўнем пазнавальнай актыўнасці.

Нагадаем, што пераможца конкурсу вызначаўся па выніках суперфіналу, куды з фіналу выйшлі восем педагогаў — па адным пераможцу ў кожнай з васьмі намінацый. Фінал конкурсу стартаваў 21 верасня, а суперфінал адбыўся 30 верасня.

— Вельмі добра, што настаўнікі сёння разумеюць важнасць групавой работы ў класе, — падзяліўся сваімі ўражаннямі ад выступленняў суперфіналістаў старшыня журы конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь — 2020», рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, доктар педагагічных навук, прафесар Аляксандр ЖУК. — Нельга, каб вучні былі на ўроку проста пасіўнымі слухачамі, нават у групе ўсе павінны працаваць. А некаторым канкурсантам удалося ўцягнуць у працу не толькі сваіх «вучняў», але і гледачоў у зале. Уменне ўстанавіць кантакт з аўдыторыяй і трымаць яе ўвагу — вельмі важнае для кожнага педагога. Удзельнікі суперфіналу выкарыстоўвалі актыўныя метады і формы навучання, інфармацыйныя тэхналогіі, гаджэты, інтэрактыў. Адным словам, было на што паглядзець.

Імя пераможца рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь — 2020» аб'явлі падчас урачыстасцяў, якія прайшлі ў Палацы Рэспублікі з нагоды прафесійнага свята ўсіх педагогаў. Ён атрымаў таксама і ключы ад новенькага аўтамабіля «Geely».

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Верагоднасць угадванняна ЦТ зніжаецца»

«Верагоднасць угадванняна ЦТ зніжаецца»

15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.

Грамадства

Стаўка на веды. У што верылі хлопцы і дзяўчаты 1920—30-х гадоў?

Стаўка на веды. У што верылі хлопцы і дзяўчаты 1920—30-х гадоў?

Якую ролю адыграла моладзь у эканамічным і культурным жыцці краіны.

Грамадства

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

 Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.