Вы тут

Больш за 80 новых рэзідэнтаў зарэгістравалі ў ПВТ


Наглядальны савет Парка высокіх тэхналогій прыняў рашэнне аб рэгістрацыі 83 кампаній у якасці рэзідэнтаў, паведамілі ў прэс-службе ПВТ.


Фота: imaguru.by

«Дзве трэці навічкоў — кампаніі, зарэгістраваныя ў 2019-2020 гадах, што сведчыць аб актыўным развіцці стартапаў. 76 рэзідэнтаў працуюць у Мінску і сталічным рэгіёне, трое — у Гомелі, двое — у Брэсце. У Магілёве і Полацку зарэгістравана па адной кампаніі. Новымі рэзідэнтамі ПВТ сталі прадстаўнікі розных сфер, сярод якіх лагістыка, электронная камерцыя, медыцына, аўдыт, кансалтынг і адукацыя», — расказалі ў прэс-службе.

У склад ПВТ увайшлі рэзідэнты з замежным капіталам, якія заснаваны прадстаўнікамі Германіі, Ізраіля, Латвіі і ЗША. Таксама далучыліся шэсць цэнтраў распрацоўкі замежных карпарацый.

«АйЦіЭйч Дэвелапмент» (InTouch Technologies, Inc., ЗША) плануе далейшую распрацоўку і ўдасканаленне платформы SOLO — рашэння ў сферы тэлемедыцыны. TangoMe, Inc. (ЗША) прадстаўлена ў Беларусі кампаніяй «ТангоМі», якая мае намер заняцца распрацоўкай новага функцыяналу стрымінгавай платформы Tango Live (дадатку для вяшчання ў прамым эфіры, відэазванкоў і абмену паведамленнямі).

«Вебі Тэхналоджыс» у якасці цэнтра распрацоўкі кампаніі «Вебі ГмбХ» (Германія) зоймецца распрацоўкай дадатку Veranstaltungsbutler, арыентаванага на правайдараў курсаў, семінараў і мерапрыемстваў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Германіі. У планах «Вераксен Бел» (Veraxen Ltd., Кіпр) — стварэнне і суправаджэнне мабільных гульняў.

«ФОРТВІЖН» (FORTVISION LTD, Ізраіль) будзе ствараць аднайменнае комплекснае рашэнне для павышэння маркетынгавай эфектыўнасці вэб-сайтаў і мабільных дадаткаў. «Бізнес Салюшынс Лаб Бел» у якасці цэнтра распрацоўкі групы кампаній BSL (Расія) таксама плануе распрацоўваць ПЗ для тэхабслугоўвання паветраных суднаў.

Транспартная сфера ў тым ліку прадстаўлена беларускай кампаніяй «БелСімТэх». Яна распрацоўвае імітацыйна-мадэлюючыя сістэмы для навучання транспартнага персаналу (авія, марскога, наземнага, метро і інш.).

Новы рэзідэнт ПВТ «ЭВА электронікс» займаецца стварэннем ПЗ і вытворчасцю высокатэхналагічных устройстваў для сістэм «разумны дом» і «разумны будынак».

Сваё рашэнне для аховы здароўя прапануе «ЛІНЛАЙН Медыцынскія Сістэмы». Кампанія плануе распрацоўваць і вырабляць лазерны апарат, які дае магчымасць аднаўляць біялагічныя тканкі, для прымянення ў дэрматалогіі, гнойнай хірургіі, рэабілітацыйнай і эстэтычнай медыцыне.

«АКДеў Груп» стварае платформу RadioHeart, на якой любы карыстальнік без спецыяльных навыкаў і ведаў можа стварыць уласную радыёстанцыю і стварыць кругласутачны інтэрнэт-эфір, даступны ў любым пункце свету.

Сёння Парк высокіх тэхналогій аб’ядноўвае 969 кампаній.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.