Вы тут

Багаты каравай


У Кітаі добры ўраджай збожжавых.


Чакаецца, што ў гэтым годзе ўраджайнасць восеньскіх сельгаскультур у Кітаі павялічыцца, а аб’ём вытворчасці збожжа перасягне 650 мільёнаў тон. Аб гэтым паведамі ў міністэрстве сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Як адзначыў міністр сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР Хань Чанфу, краіна збярэ добры восеньскі ўраджай у значнай ступені дзякуючы пашырэнню пасяўных плошчаў, якія ў бягучым годзе перавысілі 1,28 млрд. му (каля 85 млн. га), павялічыўшыся на 8 млн. му (каля 533 тыс. га) у параўнанні з мінулым годам.

Нягледзячы на тое, што многія раёны вырошчвання збожжавых культур Кітая пацярпелі ад стыхійных бедстваў, у тым ліку паводак і тайфуну, негатыўныя наступствы невялікія, у цэлым назіраецца добры стан росту сельскагаспадарчых культур.

Паводле прагнозу міністэрства, валавы збор збожжавых захаваецца на ўзроўні каля 650 млн. тон, гэта ўжо шосты год запар. «Сёлета сітуацыя з вытворчасцю збожжа добрая, збожжавыя культуры пастаўляюцца на рынак у лішку і цэны ў цэлым стабільныя», — запэўніў Хань Чанфу.

Прэв’ю: eadaily.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.