Вы тут

У Лідзе кату зрабілі аперацыю па пратэзаванні канечнасці


У Лідзе ўпершыню ў краіне зрабілі аперацыю па пратэзаванні канечнасці ў жывёлы. Унікальны эксперымент правялі ветэрынарам ўрачы Павел Жульпа  з Ліды і Андрэй Елісееў з Гродна. Аперацыя доўжылася больш за тры гадзіны і прайшла паспяхова, перадае Гродна+.


Пацыент — двухгадовы брытанскі кот па мянушцы Філя. Каля года ён атрымаў хімічныя траўмы, праз якія ветэрынарам прыйшлося ампутаваць яму заднюю лапу. Ад гэтага гадаванец не страціў пазітыўнага настрою, любові да людзей і жыцця. Аднак, калі прайшоў час, у яго з’явіўся шанец на паўнавартаснае кашачае жыццё. Лідскі ветурач Павел адважыўся на найскладанейшую аперацыю па пратэзаванні канечнасці. Ён вучыўся ў знакамітага Расійскага ветэрынарнага лекара — хірурга Сяргея Гаршкова.

Па замове лідскага калегі ў Навасібірску пры дапамозе 3D-прынтара вырабілі пратэз. Выраб складаецца з сплаву тытана і гідроксіапаціта. Важыць усяго некалькі грамаў. Цяпер неабходны некаторы час, каб пратэз ужыўся ў косць, і каб адбылася поўная інтэграцыя жывога і штучнага матэрыялаў. Аперацыя праходзіла ў некалькі этапаў. Першы з іх — зрабіць доступ са старой куксы, паколькі траўма ўжо мела свой тэрмін даўнасці.

— Вельмі важна было рассвярліць костку настолькі правільна, каб у ідэале імпланты мы не раскалолі. Гэта быў самы складаны этап аперацыі, паколькі мы кажам пра памеры вельмі невялікія. Гэта каля 0,5-0,6 гл, — распавёў Павел Жульпа, галоўны ветэрынарны ўрач ветклінікі горада Ліды. — Затым мы выканалі імплантацыю дадзенага імпланта. Затым стабілізацыю і пасля гэтага ўшылі куксу. Ушыванне куксы таксама было працаёмкім працэсам, таму што мяккія тканіны таксама з’яўляюцца асноўнымі ўскладненнямі пры пратэзаванні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.