Вы тут

Праз мяжу — у БДУ


БДУ прадаўжае змагацца за свайго замежнага студэнта, нягледзячы на ўсе цяжкасці сёлетняй прыёмнай кампаніі


Свае карэктывы ў ход апошняй унеслі пандэмія каранавіруса, складанасці пры перасячэнні мяжы, адсутнасць авіязносін паміж рознымі краінамі і іншыя аб’ектыўныя прычыны. Многія замежныя абітурыенты не хочуць далёка ехаць па адукацыю і застаюцца вучыцца ў сваёй краіне.

У БДУ збіраюцца для іх наладзіць дыстанцыйнае навучанне. Замежнікаў пачнуць рыхтаваць загадзя, яшчэ да прыезду ў нашу краіну. Такое новаўвядзенне датычыцца ў першую чаргу рускамоўных адукацыйных праграм. Пазней анлайн-навучанне будзе арганізавана і па адукацыйных праграмах на англійскай мове. “Гэта дапаможа скараціць тэрмін навучання замежных студэнтаў непасрэдна ва ўніверсітэце на год”, — гаворыць начальнік упраўлення міжнародных сувязяў Аляксандр Жук.

Менавіта цэлы год замежнік вучыць рускую мову на факультэце даўніверсітэцкай адукацыі: па-руску вядзецца выкладанне многіх прадметаў. Але гэтага недастаткова, каб матэрыял па спецыяльнасці пазней засвойваўся ім з лёгкасцю. Ужо з першага курса выкладчыкі вымушаны арганізоўваць дадатковыя індывідуальныя заняткі для замежных студэнтаў. Нагадаем, што залічэнне замежнікаў у лік студэнтаў адбываецца пасля сумоўя і праверкі валодання імі мовы выкладання (у дадзеным выпадку рускай), альбо пасля заканчэння ФДА. Па такіх правілах прыёму працуюць усе ўстановы вышэйшай адукацыі краіны.

На факультэце даўніверсітэцкай адукацыі замежных грамадзян Інстытута дадатковай адукацыі БДУ сёлета пацвердзіла жаданне вучыцца каля 400 замежнікаў. Супрацоўнікі міжнародных сувязяў ужо падрыхтавалі для іх запрашэнні і чакаюць на вучобу. “Гэта добры зачын на наступны год. Як правіла, пасля заканчэння ФДА замежнікі застаюцца вучыцца ў БДУ”, — тлумачыць Аляксандр Жук. У мінулым годзе БДУ выбралі і большасць замежных слухачоў падрыхтоўчых аддзяленняў іншых ВНУ краіны. Сярод іх пераважалі абітурыенты з Туркменіі, дзе прызнаюцца дыпломы не ўсіх беларускіх ВНУ. У выніку, колькасць замежных студэнтаў узрасла больш чым на тысячу і склала 3715 чалавек. Гэта самы высокі паказчык за ўсю гісторыю ўніверсітэта. Для параўнання, у 2001 годзе ў БДУ вучылася 197 замежнікаў, у 2018 годзе — ужо 2454. У гэтым годзе колькасць замежных студэнтаў на першых курсах розных факультэтаў удалося павялічыць таксама за кошт слухачоў ФДА: павінны быць залічаны каля 400 яго выпускнікоў. Многія з іх не паехалі на вакацыі дамоў, а засталіся чакаць пачатку навучальнага года ў Беларусі. У іншых могуць узнікнуць праблемы з перасячэннем мяжы.

Замежныя студэнты на лабараторных занятках

Аднак сярод замежнікаў ёсць тыя, якія мовай свайго навучання хацелі б бачыць англійскую і не намерваюцца губляць час на папярэдняе асваенне рускай. Яны могуць адразу прыступіць да авалодвання спецыяльнасцю, без навучання на ФДА. У БДУ для іх развіваюцца англамоўныя адукацыйныя праграмы. На сённяшні дзень у магістратуры выкладанне вядзецца па 20‑ці такіх праграмах. І попыт на іх адчувальны. Напрыкад, у мінулым навучальным годзе англамоўную адукацыйную праграму пачалі выкарыстоўваць на фізічным факультэце, і ў выніку змаглі набраць групу студэнтаў у 12 чалавек з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Спрабуюць выкладаць па-англійску і на факультэце сацыякультурных камунікацый на кафедры культуралогіі. Асабліва папулярныя англамоўныя праграмы на факультэце журналістыкі і філалагічным факультэце. На эканамічным факультэце, які найбольш запатрабаваны сярод замежнікаў, па-англійску вядуць навучанне адразу па 3 спецыяльнасцях.

У гэтым навучальным годзе, па дадзеных на 1 кастрычніка, да вучобы на розных курсах факультэтаў, у аспірантуры, на падрыхтоўчым аддзяленні і на курсах рускай мовы прыступілі 1516 студэнтаў з Кітая, 791 — з Туркменістана, 92 — з Расіі, 52 — з Таджыкістана, 42 — з Узбекістана, 25 — з Турцыі. Ёсць група студэнтаў з Казахстана, Ірана і Ірака. Усяго — з 50 краін свету. Пераважаюць кітайскія студэнты: спецыяльныя адукацыйныя імпрэзы ў Год адукацыі Беларусі ў Кітаі (2019 год) прынеслі свой плён. На другім месцы па колькасці студэнтаў — Туркменістан. У статыстыцы не ўлічаны расіяне, якія паступалі на тых жа ўмовах, што і беларусы. Таму студэнтаў з Расіі можа быць і больш. Усё ж частка расіян скарысталася перавагамі замежнікаў і была залічана адразу пасля сумоўя, без выпрабаванняў. У БДУ спадзяюцца, што студэнтаў з Турцыі ў наступным годзе прыедзе больш. У верасні гэтага года былі падпісаны мемарандумы паміж БДУ і турэцкімі ўніверсітэтамі Яшар і Кападокіі. (Універсітэт развівае супрацоўніцтва з дзесяццю турэцкімі ўніверсітэтамі). З Японіі, ЗША, Мексікі, Мазамбіка, ЮАР і іншых краін ў БДУ прыязджаюць вучыцца адзінкі. З краін Еўропы, Італіі, Літвы, Латвіі, на факультэтах — таксама па-аднаму, два студэнты. 10 студэнтаў вучыцца з Польшчы. Еўрапейцы прыязджаюць у асноўным у межах акадэмічных абменаў. Міністэрства адукацыі апошнім часам раіць заахвочваць да навучання моладзь з афрыканскіх краін: адтуль да нас за ведамі едуць рэдка. Такі намер і ў планах універсітэта. Усяго ў БДУ у гэтым навучальным годзе павінны сесці за парты каля 3000 замежнікаў з краін блізкага і далёкага замежжа. Даволі ўнушальная лічба для цяперашняга часу.

Ганна Лагун

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Лукашэнка прызначыў новых памочнікаў Прэзідэнта Беларусі па Брэсцкай, Гродзенскай абласцях і Мінску

Лукашэнка прызначыў новых памочнікаў Прэзідэнта Беларусі па Брэсцкай, Гродзенскай абласцях і Мінску

Валерый Вакульчык, які з верасня гэтага года працаваў на пасадзе дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі, а да гэтага быў старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі, сёння прызначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі — інспектарам па Брэсцкай вобласці. 

Культура

Ірына Відава: Такіх мужчын, як Алег Молчан, адзін на мільён

Ірына Відава: Такіх мужчын, як Алег Молчан, адзін на мільён

Чвэрць стагоддзя разам, і ніколі не было сумна ці нецікава адно з адным.

Культура

Успамінаем Янку Нёманскага, які быў расстраляны 30 кастрычніка ў 1937 годзе

Успамінаем Янку Нёманскага, які быў расстраляны 30 кастрычніка ў 1937 годзе

Як знік працяг рамана Янкі Нёманскага «Драпежнікі», прысвечанага лёсу рабочых шклозавода

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

У Беларусi прайшлi спартыўныя спаборнiцтвы па службовым шматбор'i кiнолагаў.