Вы тут

Семінар аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і краін Афрыкі пройдзе 29 кастрычніка анлайн


Семінар «Беларусь — Афрыка: шматвектарная эканамічная палітыка Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне» пройдзе 29 кастрычніка анлайн. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце, якая з Міністэрствам замежных спраў арганізуе мерапрыемства.


Плануецца, што ў анлайн-семінары прымуць удзел кіраўнікі дыпламатычных ведамстваў Беларусі ў Егіпце (у Судане па сумяшчальніцтве), у ПАР (у Анголе, Зімбабвэ, Мазамбіку і Намібіі па сумяшчальніцтве), у Кеніі (у Эфіопіі, Угандзе і Танзаніі па сумяшчальніцтве), а таксама ў Нігерыі (у Гане, Камеруне і Кот-д’Івуары па сумяшчальніцтве).

«Дыпламаты прадставяць інфармацыю аб перспектыўных напрамках гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Афрыкі, аб магчымасцях выхаду беларускіх кампаній на рынкі краін рэгіёна і асаблівасцях узаемадзеяння з афрыканскімі партнёрамі. Кіраўнікі дыпмісій падзеляцца і іншай важнай інфармацыяй прыкладнога характару, неабходнай для пашырэння экспарту на афрыканскі кантынент. Беларускія ўдзельнікі таксама атрымаюць магчымасць накіраваць свае пытанні дыпламатам», — адзначылі ў БелГПП.

Прэв’ю: promo.q2zov.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.