Вы тут

ДУМКІ ЎГОЛАС Дзяніса ДУДАРЭНКІ


           

       

  • Новае — гэта добра забароненае старое.
  •  Уверцюра партытуры не пашкодзіць.
  • Залатая сярэдзіна — лепшае месца на п’едэстале гонару.
  •  Бегаў ён не вельмі хутка, а вось уцякаў!
  •  Я буду кароткі, як літара «й».
  •  З суседзяў няўдалых музыкантаў атрымліваюцца выдатныя музычныя крытыкі.
  •  …І дзялілі яны заўсёды па-брацку: старэйшаму брату — усё, малодшаму — нічога…
  •  Я з ім на «вы» і па бацьку, а ён са мной на «ты» і па маці.
  •  Спачатку мы ішлі па азімуце, а потым… па балоце.
  •  Прамоўца аказаўся кароткім, але лаканічным.
  •  Муж у сям’і павінен быць галоўным… інжынерам, а жонка — дырэктарам.
  •  Прыходзьце яшчэ! Радзей.
  •  Вясна — час кахання, восень — час песень пра каханне.
  •  Да новых сустрэч! Каля касы…

     Заўважыў Дзяніс ДУДАРЭНКА,

     г. Мінск.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.