02 снежня, серада

Вы тут

Упершыню ў Ліцэі БДУ адкрыты набор на анлайн-курсы для школьнікаў


Яны арганізаваны для вучняў 9-х і 11-х класаў сярэдніх школ, ліцэяў, гімназій з мэтай падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэсцiравання і паступлення ў Ліцэй БДУ. Дадзеная ініцыятыва дазволіць школьнікам з аддаленых рэгіёнаў краіны скарыстацца якаснымі адукацыйнымі паслугамі.


Праграма ўключае сем навучальных прадметаў: беларускую і англійскую мовы, фізіку, матэматыку, хімію, гісторыю Беларусі, грамадазнаўства. У залежнасці ад запыту вучняў дадзены спіс плануецца пашырыць. Заняткі арганізуюцца з дапамогай відэатрансляцыі, падчас якой выкладчык растлумачыць новую тэму, пракаментуе заданні і адкажа на пытанні слухачоў.

Рэгістрацыя на курсы адкрыта па спасылцы.

Дата пачатку заняткаў будзе аб’яўлена па меры камплектацыі груп. Мяркуецца набор да 15 чалавек у кожную групу. Далучыцца да навучання можна на любым этапе. Слухач атрымае доступ да архіва запісаў мінулых урокаў і вывучыць іх самастойна.

Навучанне будуць весці выкладчыкі Ліцэя БДУ, аўтары дапаможнікаў па падрыхтоўцы да ЦТ і паступлення ў Ліцэй, а таксама распрацоўшчыкі базы метадычных матэрыялаў па правядзенні анлайн-заняткаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: yablor.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Каб паглядзець, што тут рыхтуюць да свята і якімі салодкімі навінкамі збіраюцца здзіўляць беларусаў.

Грамадства

Зберагчы дзяцінства, або як сёння змагаюцца з педафіліяй

Зберагчы дзяцінства, або як сёння змагаюцца з педафіліяй

За дзесяць месяцаў бягучага года супрацоўнікі міліцыі выявілі больш за 600 злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды непаўналетніх.

Грамадства

Школа — прастора для дыялогу. Чаму на тэму булінгу можна і трэба выказвацца ўслых

Школа — прастора для дыялогу. Чаму на тэму булінгу можна і трэба выказвацца ўслых

Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі падрыхтаваў для педагогаў рэкамендацыі па вырашэнні канфліктных сітуацый.

Грамадства

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

Мiнiстэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыi па прафiлактыцы каранавiруснай iнфекцыi ў арганiзацыях.