Вы тут

«Беларуская энцыклапедыя» выпусціла першую кнігу з новага цыкла пра расліны


Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» выпусціла першую кнігу з цыкла «Расліны, якія нас прыручылі», паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.


Кніга беларускага пісьменніка, папулярызатара навуковых ведаў Генадзя Аўласенкі з серыі «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя» пачынае цыкл выданняў пад агульнай назвай «Расліны, якія нас прыручылі». Даступна і цікава, пры гэтым з навуковай дакладнасцю аўтар знаёміць з паходжаннем культурных раслін, а таксама іх роляй і значнасцю ў жыцці чалавека.

У выданні сабраны звесткі аб узнікненні і карысці збожжавых і зернебабовых культурных раслін. Чытачы змогуць даведацца, як людзі адкрылі для сябе земляробства і як далёкія продкі са збіральнікаў сталі земляробамі. «Крыху ў жартаўлівай форме аўтар задае сабе і чытачам пытанне: хто ж усё ж такі каго прыручыў — мы ўсе гэтыя культурныя расліны або яны здолелі выкарыстаць нас для сваіх карыслівых мэт? Людзям патрэбна шмат намаганняў, каб вырасціць сельскагаспадарчыя культуры», — расказалі ў выдавецтве.

Галоўныя збожжавыя культуры ў Беларусі — пшаніца, жыта, авёс і ячмень. Таксама сёння ў краіне выкарыстоўваюць кукурузу, рыс, проса, сорга. «Генадзь Аўласенка гаворыць пра радзіму гэтых важных культур і пра тое, як яны з’явіліся і прыжіліся ў нас. Напрыклад, пшаніца, на думку вучоных, была першай культурнай раслінай, і вырошчваць яе людзі пачалі больш як 10 тыс. гадоў таму», — звярнулі ўвагу ў выдавецтве.

Кніга расказвае і пра бабовыя культуры, такія як гарох, фасоля, боб, сачавіца, пра іх радзіму і ўжыванне ў ежу. Выданне змяшчае шмат пазнавальных матэрыялаў і, як запэўніваюць аўтары, выкліча цікавасць у людзей самага рознага ўзросту. У наступных кнігах чытачоў пазнаёмяць з агародніннымі, пладова-ягаднымі і іншымі культурнымі раслінамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

Такога кшталту справа ў судзе Кастрычнiцкага раёна Гродна разглядаецца ўпершыню.

Грамадства

Iмплантацыя зубоў: цi ёсць падставы для страху i сумненняў?

Iмплантацыя зубоў: цi ёсць падставы для страху i сумненняў?

Урачы папярэджваюць: нават калi з нейкiх прычын прыйшлося выдалiць адзiн зуб, яму патрэбная замена. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Праўду кажуць: няма лесу без ваўка, а сяла без злодзея.

Грамадства

«Лепшы цюнінг для машын — правільны пратэктар шын»

«Лепшы цюнінг для машын — правільны пратэктар шын»

Менавіта пад такім слоганам будзе праводзіцца Рэспубліканская прафілактычная акцыя, якая ініцыяваная на нашых дарогах Дзяржаўтаінспекцыяй краіны.