Вы тут

28 кастрычніка на Беларускай чыгунцы стартуе акцыя «Дзеці і бяспека»


Напярэдадні школьных восеньскіх канікул магістраль узмоцніць кантроль за выкананнем мер бяспекі непаўналетнімі на аб’ектах чыгуначнага транспарту.


Прафілактычныя мерапрыемствы будуць арганізаваны з 28 кастрычніка па 8 лістапада. Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў правядуць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова праінфармуюць пра меры бяспекі пры знаходжанні на аб’ектах чыгуначнага транспарту, правядуць тлумачальна-прафілактычную работу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі.

За 9 месяцаў года зафіксавана 69 выпадкаў невытворчага траўматызму, што на 8 выпадкаў менш за аналагічны перыяд мінулага года, колькасць пацярпелых непаўналетніх у гэтым годзе склала тры чалавекі (два чалавекі загінулі, адзін траўміраваны) супраць 6 у 2019 годзе, паведамляе прэс-цэнтр магістралі.

Падлеткі, знаходзячыся непасрэдна паблізу або на чыгуначных пуцях, не чуюць сігнал надыходзячага цягніка з-за праслухоўвання ў гэты час музыкі з дапамогай плэера ці мабільнага тэлефона ў навушніках. Жаданне зрабіць эфектнае «сэлфі» на небяспечных аб’ектах транспарту, перабяганне пуцей таксама прыводзяць да трагедыі.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб’ектах чыгуначнага транспарту, берагчы не толькі сваё жыццё і здароўе, але і здароўе родных і блізкіх.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: kubnews.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.