Вы тут

Самы вялікі ў свеце радыётэлескоп


У правінцыі Юньнань на паўднёва-захадзе Кітая прыступілі да рэалізацыі праекта будаўніцтва 120-метровага радыётэлескопа, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Навуковая прылада пад кодавай назвай JRT размесціцца ў пасёлку Тайчжун Цзындун-Мявоскага аўтаномнага павета горада Пуэр. Ён стане найбуйнейшым у свеце поўнапаваротным радыётэлескопам, якія працуюць на нізкіх частотах.

Як паведаміў віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук Кітая (АНК) Чжан Япін, узвядзеннем JRT займаецца Юньнаньская абсерваторыя пры АНК сумесна з іншымі ўстановамі. Праект накіраваны на рэгістрацыю імпульснага электрамагнітнага выпраменьвання і даследаванне гравітацыйных хваляў на нізкіх частотах, пульсараў і чорных дзір у падвойных сістэмах, тэорыі адноснасці моцных гравітацыйных палёў і інш.

Паводле дамовы аб супрацоўніцтве, заключанай паміж АНК і народным урадам правінцыі Юньнань, для завяршэння праекта спатрэбіцца тры гады.

Прэв’ю: russian.people.com.cn

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.