Вы тут

Мінлясгас расказаў аб новаўвядзеннях у галіне рэалізацыі драўніны на біржавых таргах


У Беларусі ўдасканалены механізм выстаўлення драўніны ў нарыхтаваным выглядзе на біржавыя таргі. Гэта прадугледжана падпісаным 24 лістапада ўказам «Аб вядзенні лясной гаспадаркі і рэалізацыі драўніны», паведамілі ў тэлеграм-канале Міністэрства лясной гаспадаркі.


На гадавыя таргі будзе выстаўляцца 60 працэнтаў ад запланаванага для рэалізацыі на біржы гадавога аб’ёму драўніны ў нарыхтаваным выглядзе (раней было 40 працэнтаў). На квартальныя — не больш за чвэрць аб’ёму, не рэалізаванага на гадавых таргах, і ўвесь аб’ём дзелавой драўніны, не рэалізаваны на бягучых таргах папярэдняга квартала (раней было 10 працэнтаў).

Што датычыцца бягучых таргоў, там будзе выстаўляцца роўнымі долямі 40 працэнтаў ад запланаванага для рэалізацыі на біржы гадавога аб’ёму драўніны ў нарыхтаваным выглядзе. Таксама там будуць прадаваць тое, што не рэалізавана на гадавых, квартальных таргах, плюс дадатковы аб’ём сыравіны, які ўтварыўся ў выніку пазапланавых мерапрыемстваў.

«Гэтыя змяненні павінны дапамагчы значным перапрацоўшчыкам больш эфектыўна спланаваць сваю вытворчую дзейнасць. Яны дадуць магчымасць новым юрыдычным асобам набыць неабходны рэсурс, не чакаючы гадавых біржавых таргоў, і, як вынік, лёгка ўвайсці на рынак, а дробных перапрацоўшчыкаў зробяць больш канкурэнтаздольнымі», — падкрэслілі ў Мінлясгасе.

Новы механізм выстаўлення драўніны ў нарыхтаваным выглядзе на біржавыя таргі будзе дзейнічаць з 1 студзеня 2021 года.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.