24 лістапада памёр рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура», паэт Дзмітрый Пятровіч. Пра гэта стала вядома ў Facebook.
Дзмітрый Пятровіч шмат гадоў настаўнічаў, працаваў у «Звяздзе», потым у «Мастацкай літаратуры, быў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Аўтар шматлікіх публікацый у часопісах «Полымя», «Маладосць», «Роднае слова», «Бярозка», калектыўных зборніках, альманахах, штотыднёвіку «ЛіМ» і іншых выданнях.
У 2010 г. убачыў свет зборнік паэзіі «Белая квецень кахання», праз два гады — кніга прозы «Белая Жанчына». У 2014 г. выйшаў зборнік паэзіі «Адзіноты пажоўклыя дні», у 2018 — «Святло адвечнай песні» і кніга для малодшых школьнікаў «Дзіцячы атлас Беларусі. Легенды і паданні».
Дзмітрый Пятровіч — аўтар больш за 100 песень на словы сучасных беларускіх паэтаў.
З паэтычным зборнікам «Святло адвечнай песні» стаў пераможцам Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў 2019 годзе.
Яйкі — у першую чаргу курыныя — адзін з ключавых прадуктаў харчавання ў нашай краіне.
«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»
Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?