Старшынёй праўлення Беларускага саюза журналістаў падчас XIV з'езда БСЖ пераабраны палітычны аглядальнік Агенцтва тэленавінаў Белтэлерадыёкампаніі Андрэй Крывашэеў, перадае БелТА.
У працы з'езду прынялі ўдзел дэлегаты, якія прадстаўляюць журналісцкую супольнасць усіх рэгіёнаў краіны, грамадскія і дзяржаўныя дзеячы. На з'ездзе былі паднятыя найбольш актуальныя пытанні развіцця сродкаў масавай інфармацыі. Яго лейтматывам стала тэма «Журналістыка ў эпоху новых медыя, пост-праўды і фэйк-ньюс».
БСЖ — творчая незалежная грамадская арганізацыя, якая аб'ядноўвае работнікаў СМІ, першасныя і абласныя журналісцкія арганізацыі Беларусі. Яна ставіць мэтай ажыццяўленне прынцыпаў свабоды слова і друку, стварэнне неабходных умоў для функцыянавання СМІ ў Беларусі.
20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі.
Пра гэта мы пагутарым з яго дырэктарам Ганнай Запартыкай.
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.