Вы тут

Кітай распрацуе шматразовую ракету-носьбіт


Як паведамілі ў Кітайскай аэракасмічнай навукова-тэхнічнай карпарацыі (CASC) , чакаецца, што да 2025 года КНР распрацуе першую шматразовую ракету-носьбіт, адаптаваную да вертыкальнага ўзлёту і пасадкі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Такім чынам, Кітай ажыццявіць прарыў у тэхналогіі вертыкальнага ўзлёту і пасадкі, а таксама ў паўторным выкарыстанні ракет-носьбітаў, заўважыў старшыня праўлення CASC У Яньшэн. Ён таксама адзначыў, што інтэлектуалізацыя палётаў ўжо стала важным надзейным і бяспечным напрамкам развіцця ракет-носьбітаў. 

Чакаецца, што ў 2035 году наступіць эпоха разумных ракет-носьбітаў. Дзякуючы актывацыі інтэлектуальных тэхналогій яны будуць валодаць здольнасцямі ўспрымання, вывучэння і прыстасаванні да асяроддзя, такім чынам, забяспечаць высокую эфектыўнасць, надзейнасць і адаптацыю да складаных задач у касмічнай прасторы і за яе межамі.

Раней кампанія CASC таксама заявіла, што абноўленая мадэль ракеты-носьбіта «Чанчжэн-8» папоўніць прабел у пускавых магутнасцях і паўторным выкарыстанні ракет-носьбітаў. Яна будзе адаптаваная да вертыкальнага ўзлёту і пасадкі. Такім чынам, новае развіццё гэтых тэхналогій дасць магчымасць знізіць сабекошт запускаў, павысіць канкурэнтаздольнасць на рынку.

У апошнія некалькі гадоў Кітай пастаянна праводзіць адпаведныя эксперыменты па паўторным выкарыстанні ракет-носьбітаў.

Прэв'ю: hi-news.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.