Вы тут

Камерцыйную партыю розных тавараў мела намер завезці ў краіну без дэкларавання грамадзянка Беларусі


Яна хацела перавесці яе з Украіны ў Беларусь праз пункт пропуску «Новая Рудня», паведамляе Гомельская мытня.


Падчас правядзення мытнага кантролю 27-гадовая беларуска, якая выязджае за мяжу адзін-два разы на месяц, заявіла пра адсутнасць неабходнасці дэкларавання якіх-небудзь тавараў.

Аднак сярод асабістых рэчаў дзяўчыны гомельскімі мытнікамі былі выяўленыя вясельныя сукенкі, тканіны, норковые курткі, абутак, а таксама касметычныя сродкі і духі. Зыходзячы з колькасці тавараў, а гэта каля 200 адзінак і больш за 60 метраў тканіны, яны падлягаюць мытнаму дэклараванню і не адносяцца да тавараў для асабістага карыстання.

Агульная вага ўсіх тавараў склала 48 кілаграмаў, кошт — больш за 18 тысяч рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: gtk.gov.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.