Вы тут

Першая ў Гродне навагодняя ёлка ўстаноўлена на Савецкай плошчы


Яна складзена з металічных канструкцый і штучных ялінак. Вышыня галоўнай навагодняй прыгажуні дасягае 30 метраў. Работнікамі прадпрыемства «Гарсвятло» з дапамогай пад’ёмнікаў завершаны работы па ілюмінацыі. Дарэчы, даўжыня яе складзе амаль 600 метраў. Наступны этап — упрыгожванне навагоднімі цацкамі. Плошча Савецкая стане асноўнай лакацыяй у навагоднюю ноч — тут пройдуць галоўныя святочныя мерапрыемствы.


Самыя вялікія ёлкі ў горадзе ставяць на двух галоўных плошчах — Леніна і Савецкай. А ўсяго іх больш. Напрыклад, сёлета іх будзе ўстаноўлена дзевяць, на іх будзе зіхацець агулам 86 тысяч лямпачак.

«Адзенне» першай навагодняй ёлкі ў Гродне складаецца са штучных ялінак. У мінулым годзе яго поўнасцю замянілі, бо папярэдняе праслужыла восем год і патрабавала аднаўлення. Урачыстае запальванне ілюмінацыі адбудзецца ў 18 гадзін 7 снежня. Да гэтага дня горад будзе поўнасцю ўпрыгожаны ілюмінацыяй, святочнымі інсталяцыямі, ёлкамі. Плануецца прадставіць каля 90 відаў святлодынамічных канструкцый.

Дарэчы, сёлета будзе працягнута традыцыя стварэння алеі дызайнерскіх ёлак у парку Жылібера. Прадпрыемствы і арганізацыі горада прадставяць сваё крэатыўнае бачанне гэтага навагодняга атрыбута. Як правіла, кожная ёлка нясе ў сябе элементы прадукцыі вытворцаў у незвычайным ракурсе. Колькасць унікальных навагодніх аб’ектаў такога кшталту — некалькі дзясяткаў.

Маргарыта УШКЕВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

Канфуцый «прапісаўся» ў Мінску. Гутарым з дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, былым паслом Беларусі ў Кітаі Анатолем Тозікам

20 студзеня Беларусь і Кітай адзначаюць 29-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі. 

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.