Камерцыйную партыю кавы і вітамінаў спрабаваў незаконна перамясціць цераз беларуска-польскую мяжу кіроўца вялікагруза, які рухаўся з таварам «шакаладныя цукеркі» ў адрас расійскага атрымальніка. Парушэнне выяўлена гродзенскімі мытнікамі ў пункце пропуску «Бераставіца».
Мінчанін, які ажыццяўляе грузавыя перавозкі ў якасці кіроўцы, заявіў, што не перамяшчае тавары, якія падлягаюць дэклараванню. Аднак пры мытным даглядзе транспартнага сродку ў кабіне кіроўцы, а таксама тэхналагічнай нішы паўпрычэпа выяўлена больш за 70 пачкаў кавы і каля 50 упаковак вітамінаў. Кіроўца нібыта не ведаў, што дадзены тавар неабходна дэклараваць, але разам з тым на ўсялякі выпадак схаваў яго, каб перамясціць праз мяжу, паведамляе Гродзенская рэгіянальная мытня.
Кіроўца прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: transinfo.by
Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.
У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.
СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.
Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.