Вы тут

У Пухавіцкім раёне без газу заставаліся 36 шматкватэрных дамоў праз тое, што абледзянела абсталяванне


У Пухавіцкім раёне з-за абледзянення абсталявання без газу былі 36 шматкватэрных і 11 прыватных дамоў., паведамляе МНС.


— Паведамленне аб няспраўнасці абсталявання на газаразмеркавальнай падстанцыі ў гарадскім пасёлку Праўдзінскі Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці паступіла раніцай у сераду. Без газазабеспячэння заставаліся 36 шматкватэрных і 11 прыватных жылых дамоў, — распавялі ў прэс-службе.

У 14.50 пасля пакватэрнага абыходу спажыўцоў газазабеспячэнне адноўлена.

Прычына няспраўнасці — абледзяненне паніжальнага абсталявання на падстанцыі.

Прэв’ю: delo.ua

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.