Вы тут

Кіраўнікі чатырох найбуйнейшых рэлігійных канфесій Беларусі аб'ядналіся, каб падпісаць зварот аб міры


Кіраўнікі чатырох найбуйнейшых рэлігійных канфесій Беларусі аб’ядналіся, каб падпісаць зварот аб міры. Пра гэта было заяўлена ў эфіры тэлеканала АНТ. Лідары канфесій патлумачылі свой пункт гледжання.


«Успамінаецца народная мудрасць — дрэнны мір лепшы за добрую сварку. Неабходна, каб у наш агульны дом вярнуліся мір, згода. Над гэтым трэба папрацаваць. Першы крок да гэтага — дараваць крыўды, пайсці насустрач адзін аднаму. Але важна пры гэтым ўсвядоміць грахі і памылкі, якія былі дапушчаныя і прывялі да падзелу ў нашым доме. Трэба ў гэтых грахах пакаяцца і папрасіць прабачэння ў Бога», - сказаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веньямін.

«Мы ўсе, прадстаўнікі канфесій, заклікаем грамадства, дзяржаву — беражыце мір. Я заўсёды буду выступаць за паразуменне з блізкім, за аказанне дапамогі адзін аднаму, за мір у сваёй Айчыне. А Айчына наша больш за сотню войнаў перанесла. Заўсёды мы яе абаранялі , аднаўлялі, будавалі мірнае жыццё. І я буду рады падпісвацца пад тысячамі такіх пасланняў да людзей», - адзначыў старшыня (муфтый) мусульманскага рэлігійнага аб’яднання Абу-Бекір Шабановіч.

Галоўны равін аб’яднання іудзейскіх рэлігійных абшчын Дойч Шнеер Заламан перакананы, што нават пры розных меркаваннях трэба старацца разумець і паважаць адзін аднаго.

Апостальскі нунцый, арцыбіскуп Антэ Ёзіч прызнаўся, што рады падпісаць такі зварот напярэдадні Калядаў. «Гэты тэкст сімвалізуе перад Калядамі знак міру, любові і надзеі. І я вельмі рады, што мог з іншымі канфесіямі падпісаць дакумент, які выказвае гэта жаданне».

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.